Колькасць акрэдытаваных наглядальнікаў павялічылася

- 12:08Выбары 2015

Колькасць акрэдытаваных пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі наглядальнікаў павялічылася да дзевяці, паведамляе БелТА са спасылкай на матэрыялы ЦВК.

Паводле апошняй інфармацыі, акрэдытацыю атрымаў таксама прадстаўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “За Саюз і камуністычную партыю Саюза” Леанід Школьнікаў. Раней былі акрэдытаваны прадстаўнікі: Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў, партыі БНФ Юрый Чавусаў, РГА “Белая Русь” Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандр Еўдакімчык, Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў.
Згодна з Выбарчым кодэксам вылучаць сваіх наглядальнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.