Курыць — здароўю шкодзіць

- 10:32Нам пішуць

У рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі ў Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна медыцынскія работнікі Ворананаўскай цэнтральнай раённай бальніцы правялі Дзень здароўя па прафілактыцы курэння і анкалагічных захворванняў “Курыць — здароўю шкодзіць”, прысвечаны Сусветнаму дню некурэння.

Фота да матэрыяла: Курыць — здароўю шкодзіць.Кампетэнтныя парады далі ўрач-фтызіятр Марына Мікалаеўна Бовіна, урач-тэрапеўт Аляксей Іванавіч Дубянец, валеолаг Валянціна Янаўна Спеталюн, псіхолаг Юлія Іосіфаўна Дзікевіч, загадчык Паляцкішскага фельчарска-акушэрскага пункта Віялета Іванаўна Казлоўская, памочнік урача-гігіеніста Воранаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Эдуардаўна Валынец.

Фота да матэрыяла: Курыць — здароўю шкодзіць.Валеолаг В.Я.Спеталюн акцэнтавала ўвагу на неабходнасці вядзення здаровага ладу жыцця. Відэафільм “Праўда аб тытуні” намаляваў навучэнцам партрэт курца.

Урач-фтызіятр М.М.Бовіна падкрэсліла, што курэнне прыводзіць да ракавых захворванняў, адмоўна ўплывае на нервовую сістэму, знешнасць, з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў рызыкі, вядзе да эканамічных затрат у сям’і.

Фота да матэрыяла: Курыць — здароўю шкодзіць.“Курэнне — вораг маладосці і прыгажосці”, — пераканана псіхолаг Ю.І.Дзікевіч. З-за гэтай негатыўнай звычкі ўзнікаюць канфліктныя сітуацыі ў сям’і, маюць месца псіхалагічныя праблемы. Тэрапеўт А.І.Дубянец адзначыў, што курэнне аказвае негатыўнае ўздзеянне на артэрыяльны ціск, работу сэрца, органаў стрававання. Як кінуць курыць і ўтрымаць сябе далей ад цыгарэт, расказала Н.Э.Валынец.

Карыснымі сталі індывідуальныя кансультацыі медыкаў. Тым, хто пажадаў, змералі артэрыяльны ціск.

Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.