Кветкі нашага садка

- 17:31Нам пішуць

Педагагічны калектыў ясляў-сада № 6 Смаргоні робіць усё магчымае, каб стварыць утульнасць, бяспечнае знаходжанне дзяцей, камфорт. У нашым садзе падрастаюць дзеці і растуць кветкі.

Ад таго, наколькі дагледжанай, прыгожай і разумна спланаванай будзе тэрыторыя дзіцячага садка, залежыць развіццё нашых дзяцей. Добраўпарадкаванне і азеляненне ўчасткаў спрыяюць разумоваму, эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню дашкольнікаў на матэрыяле прыроднага асяроддзя, развіццю дапытлівасці, здольнасці здзіўляцца.

Дзякуючы намаганням выхавальнікаў і бацькоў, цяпер на тэрыторыі дзіцячага садка арганізавана сапраўдная кветкавая выстава. На клумбах растуць ружы, флёксы, бягоніі. Кветкавае піяніна стала ўпрыгажэннем нашага дзіцячага садка. Цудоўным дадаткам да яго сталі раслінныя кампазіцыі — страусы ў канцэртных касцюмах, паравозік з Рамашкава.

Наталля КУРАК,
загадчыца ясляў-сада № 6 Смаргоні.