Маладыя педагогі: стажорская практыка абаронена

- 12:31Нам пішуць

У Воранаўскім раёне на базе Канвелішскага ВПК адбыўся фестываль маладых педагогаў, своеасаблівая абарона стажорскай практыкі.

Сваімі першымі знаходкамі і педагагічнымі адкрыццямі падзяляліся маладыя настаўнікі гісторыі, матэматыкі, англійскай мовы, пачатковых класаў.

Шэсць неардынарных асоб годна глядзеліся са сцэны. Сярод іх быў і настаўнік матэматыкі Доцішскай сярэдняй школы Яўгеній Александравіч Варатнікоў. Малады педагог упэўніўся ў правільнасці свайго прафесійнага выбару. Са сцэны гучалі словы аб тым, што школа стала яго жыццём.

У Воранаўскім раёне пытанню прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў удзяляецца значная ўвага. Маладыя спецыялісты — частыя госці на прыёмах у старшыні райвыканкама А.М.Розума. Штогод арганізоўваюцца сустрэчы, падчас якіх кіраўнік раённай улады цікавіцца праблемамі, настроем маладога пакалення.

На пряцягу года працуе раённы клуб “Натхненне”, які аб’ядноўвае маладых педагогаў. Клуб садзейнічае росту прафесійнага ўзроўню: дасведчаныя педагогі раёна ладзяць майстар-класы, таксама дэманструюцца прэзентацыі ўласных праектаў як першы крок у педагагічным майстэрстве. Вядзецца метадычная работа па ўдасканаленні паўрочнага планавання, арганізацыі мэтавызначэння, прымяненні сучасных педагагічных тэхналогій.

Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.