Маленькія добрыя справы

- 11:08Нам пішуць

Нядаўна я стала сведкай аднаго ўчынку вучняў з нашай сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска. Ідучы дамоў, дзеці дапамаглі жанчыне сталага ўзросту паднесці сумкі, заўважыўшы, як ёй цяжка.

Фота да матэрыялу: Маленькія добрыя справы. Фота да матэрыялу: Маленькія добрыя справы.

У адказ на такую высакароднасць Марыя Валяр’янаўна прыйшла ў школу і напісала словы ўдзячнасці. З яе ліста:

“Дарагія дзеці! Мяне завуць Марыя Валяр’янаўна. Мне 81 год. І за гэтыя гады я ўпершыню сустрэла дзяцей, якія зрабілі для мяне добрую справу — паднеслі да дома цяжкія сумкі. Хачу выказаць удзячнасць Вікторыі Радзівонаўскай і Глебу Турчаняку і пажадаць іншым дзецям узяць іх за ўзор. Нават ад самых маленькіх добрых спраў свет становіцца цяплейшы і дабрэйшы.

Фота да матэрыялу: Маленькія добрыя справы. Фота да матэрыялу: Маленькія добрыя справы.

Хачу падзякаваць класнаму кіраўніку 5 “Б” класа.

З павагай, пенсіянерка Марыя В.”.

Мяне вельмі парадавалі дабрыня і спачуванне нашых вучняў, жаданне дапамагчы. Менавіта такія маленькія героі і ёсць апора нашай будучыні. Гэты ўчынак сапраўдных цімураўцаў варты павагі.

С.І.НЯДВЕЦКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска.