Маё Прыдняпроўе

- 14:57Нам пішуць

Прыдняпроўскі край славіцца адметнымі асобамі, сярод якіх пісьменнікі і публіцысты, вучоныя і паэты, мастакі і артысты. З нагоды 80-годдзя Магілёўскай вобласці ў Ціманаўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства “Мае Прыдняпроўе”.

Для гледачоў і ўдзельнікаў паказалі дакументальны фільм аб дасягненнях рэгіёна. Вучні чыталі вершы паэтаў, якія праславілі наш край, расказвалі пра іх жыцце і творчасць. На Магілёўшчыне рабілі свае першыя крокі ў літаратуру такія знакамітыя пісьменнікі, як М.Гарэцкі, В.Хомчанка, І.Чыгрынаў, А.Куляшоў, А.Пысін і іншыя. Прыемна было чуць вершы нашых клімавіцкіх паэтаў М.Мінчанкі, П.Пруднікава, якія маляўнічымі эпітэтамі і параўнаннямі апісваюць прыгажосць роднай зямлі. Любоў да Бацькаўшчыны выказалі чароўнай мовай музыкі. Трыа гітарыстаў выканалі музычны твор “Вечар за акном”. Адчуць каларыт беларускай культуры дапамаглі і танцы “Крыжачок”, “Полька з выкрутасамі”, якімі парадавалі вучаніцы пятага класа. Напрыканцы прагучала песня “Я к табе, Беларусь”.

Можна без перабольшвання зазначыць: той, хто прыйшоў на гэта мерапрыемства, атрымаў асалоду і задавальненне.

Ірына ІЛЬЮШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Ціманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна.