Міні-міс

- 14:50Нам пішуць

13 мая ў актавай зале сярэдняй школы № 1 Камянца адбыўся конкурс “Міні-міс”, у якім прынялі ўдзел 5 канкурсантак. Юным міс трэба было праявіць сябе ў 5 конкурсах: візітная картка “Добры дзень, гэта я”, “Дамская сумачка”, конкурсе юных мадэльераў “Модны вобраз”, інтэлектуальным конкурсе і творчым “Талент”.

На сцэне дзяўчынкі паказалі свае таленты. У выніку “Міні-міс Вытанчанасць” названа Ангеліна Лукашук (5 “А”), “Міні-міс Зачараванне” — Ганна Пяшкова (5 “А”), “Міні-міс Талент” — Жанна Касянюк (5 “А”), “Віцэ-міс” — Настасся Іванова (6 “Б”). Пераможцай конкурсу і ўладальніцай звання “Міні-міс-2017” стала Паліна Мартысюк (5 “Б” клас).

На працягу ўсяго конкурсу музычныя нумары дарылі ўдзельнікі школьнага аб’яднання па інтарэсах “Музычная скарбонка” (кіраўнік Людміла Віктараўна Латоціна) Насця Гарахоўская (1 “Б”), Лера Гендэль (2 “Б”), Аляксандра Кендысь, Ілья Грысевіч і Насця Калупановіч ( 4 “А”), Надзя Кажэўнікава (5 “Б”).

Увесь вечар нашых юных удзельніц падтрымлівалі бацькі, класныя кіраўнікі, аднакласнікі, сябры. Каардынатарам мерапрыемства выступіла педагог-арганізатар школы Аляксандра Мікалаеўна Сакалоўская.

Наталля МІХНЮК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Камянца.