Мы заўсёды побач з вамі

- 15:13Нам пішуць

Акцыю — віншаванне да Міжнароднага дня інваліда пад такой назвай зладзілі цімураўцы і валанцёры Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школа Свіслацкага раёна разам з педагогамі Ю.М.Ермаловіч і А.І.Іванюк.

У суботні дзень з сувенірамі ў выглядзе маленькіх рознакаляровых сэрцаў мы адправіліся да нашых даўніх знаёмых — пастаяльцаў Дабравольскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Ведалі: нас чакаюць. На душы заўсёды светла і радасна пасля такіх цёплых сустрэч, і мы ўпэнены, што гэты дзень пражылі нездарма, бо камусьці ад нашай увагі стала цяплей і жыццё паказалася не такім змрочным.

Бабулям і дзядулям, якія жывуць у доме-інтэрнаце, вельмі патрэбна ўвага.

Ірына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Свіслацкага раёна.