На адным узроўні

- 16:49Нам пішуць

Спартыўным мерапрыемствам у нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага. Не застаецца ўбаку і Беняконская сярэдняя школа, якая па выніках спартакіяды Воранаўскага раёна заняла другое месца. Падчас святкавання 8 Сакавіка ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць у нашай школе спаборніцтвы па валейболе між жаночай каманды настаўнікаў і зборнай дзяўчынак школы.

Гульня была напружаная і хвалюючая, але ў той жа час цікавая і захапляльная. Удзельнікі і балельшчыкі атрымалі безліч станоўчых эмоцый. Было згуляна тры партыі. Сустрэча скончылася лікам 2:1 на карысць зборнай дзяўчынак. Удзельнікі абедзвюх каманд гульнёй засталіся задаволены, бо галоўнае не перамога, а ўдзел!

Юлія УЛАНОЎСКАЯ,
настаўніца матэматыкі і інфарматыкі
Беняконскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.

Фота аўтара.