На крылах надзеі да добрых спраў

- 11:59Нам пішуць

У Рэплеўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе працуе валанцёрскі атрад “На крылах надзеі”. Вучні імкнуцца быць карыснымі людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

А такіх у нашым мікрараёне досыць шмат. Штотыдзень валанцёры наведваюць пажылых, дапамагаюць па доме і на прысядзібным участку, падтрымліваюць бабуль і дзядуль, зараджаючы добрым настроем і бадзёрасцю. Валанцёры па ўласным жаданні дзеляцца сваім часам, энергіяй, сілай для таго, каб хоць крыху палегчыць жыццё адзінокім. Дзеці ўпэўненыя: такая дапамога вельмі важная, нават калі яна простая.

Наталля СЫЧЭЎНІК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.