На парозе выбару

- 16:39Нам пішуць

15 мая навучэнцы 9—11 класаў Камянюкскай сярэдняй школы Камянецкага раёна здзейснілі экскурсію ў размяшчэнне 2РЛУ в\ч 48684, дзе пазнаёміліся з уладкаваннем казармаў, салдацкай лазні, сталовай, нават пабывалі ў зброевым складзе, потым пазнаёміліся з гісторыяй стварэння радыётэхнічнай часці.

Далей навучэнцы перамясціліся на палігон. Была магчымасць на сабе адчуць цяжкасці ваеннай службы: яны апраналі бронежылеты, вучыліся цэліцца і страляць з аўтамата. Але самае цікавае навучэнцаў чакала наперадзе: назіранне за ваеннымі вучэннямі, за дзеяннямі дыверсійнай групы, якой трэба знішчыць радыётэхнічную кропку, — захапляльнае відовішча! Такія рэспубліканскія вучэнні ладзяцца штогод, сёлета — на тэрыторыі нашага раёна, 8-й радыётэхнічнай брыгады.

Падзякаваўшы ваенным за цікавую, захапляльную экскурсію, навучэнцы вярнуліся ў школу з безліччу станоўчых эмоцый. Абыякавых не засталося! Хто ведае, магчыма, убачанае на палігоне і ў размяшчэнні 2РЛУ стане для кагосьці жыццёвым выбарам.

Алена МАНЦЭВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры Камянюкскай сярэдняй школы.