На вачах ва ўсіх

- 15:02Нам пішуць

19 красавіка ў сярэдняй школе № 2 Магілёва адбыўся школьны этап фестывалю пошукавых, творчых і даследчых работ “На вачах ва ўсіх”. Удзельнікамі святочнай праграмы сталі навучэнцы 1—4 класаў.

Фестываль можна назваць святам навукі: навучэнцы прадставілі вынікі сваёй даследчай працы па ўпадабаных тэмах.

Свята праходзіла пад дэвізам: “Упартасць, праца, цярпенне — галоўныя памочнікі для дасягнення мэт”. Упрыгожаннем фестывалю сталі творчыя нумары навучэнцаў.

Усе вучэбна-даследчыя работы, творчыя ідэі, адкрыцці і вынаходніцтвы былі займальныя і цікавыя. Поспех дзяцей — карпатлівая праца педагогаў і бацькоў.

Юных даследчыкаў узнагародзілі дыпломамі за актыўны ўдзел, выказалі словы падзякі за працу і пажадалі далейшых творчых поспехаў і будучых перамог. Па рашэнні журы, у раённым этапе конкурсу “На вачах ва ўсіх” возьмуць удзел Варвара Прохарава (“Даследаванне трываласці курынага яйка”, Дар’я Канавалава (“Уплыў знешніх фактараў на рост і развіццё раслін”), а таксама Мацвей Кананкоў і Варвара Аўчыннікава (“Гістарычныя месцы роднага горада”).

Святлана РАГОЎСКАЯ,
кіраўнік творчай групы “Юныя даследчыкі”
настаўнікаў 1—4 класаў сярэдняй школы № 2 Магілёва.