Ні дня без добрых спраў

- 17:15Нам пішуць

З надыходам вясны ва ўсіх з’явілася значна больш работы: і ў хатах трэба прыбраць, і падворкі прывесці ў парадак. Занепакоіліся людзі, якія жывуць адны, бо сілы справіцца з хатнімі справамі ўжо не хапае.

Вось нашы вучні і паспяшаліся на сустрэчу да тых, хто мае патрэбу ва ўвазе і дапамозе. Тон не ленавацца і быць увесь час занятымі добрымі справамі задалі вясеннія канікулы. Валанцёры навялі парадак на падворках, складалі дровы, насілі ваду, выносілі смецце.

Пажылыя людзі вельмі ўдзячны добраахвотным памочнікам, рады кожнай сустрэчы з вучнямі, якія імкнуцца аказваць дапамогу. Некаторыя пажылыя людзі адмаўляюцца ад дапамогі фізічнай, але ўсе яны радуюцца простым чалавечым зносінам. Такія сустрэчы даюць магчымасць пажылым адчуць сябе патрэбнымі і важнымі ў лёсах маладога пакалення.

Святлана БУШМІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.