Новы год любяць дарослыя і дзеці

- 15:17Нам пішуць

Гэтае свята кожны раз ператварае будні ў казку і ажыццяўляе самыя неверагодныя мары.

Ва ўсіх кутках горада чуецца навагодняя музыка, зіхацяць агні, красуюцца, упрыгожаныя мішурой, вітрыны магазінаў.

Не застаюцца ўбаку і нашы выхаванцы. Ужо ў пачатку снежня ва ўстанове праходзіць конкурс “У Новы год з усмешкай”, у якім бяруць удзел усе групы. Выхавальнікі разам з дзецьмі ўпрыгожваюць пакоі. Дзеці прыбіраюць ёлку, вырабляюць цацкі ў выглядзе сняжынак, зімовых птушачак, упрыгожваюць рукавічкі для Дзеда Мароза і гірлянды для прыгажуні ёлкі, а таксама робяць віншавальныя паштоўкі для сваіх родных. Для бацькоў быў аб’яўлены конкурс творчасці “Сімвал года — парася”. Вырабы атрымаліся незвычайныя і вясёлыя.

Падрыхтоўка да Новага года дорыць зарад добрага настрою да самага свята.

І.К.МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.