Ох, Масленіца, ох, шырокая!

- 15:32Нам пішуць

Пад такім дэвізам у ВПК яслі-сад — сярэдняя школа № 44 Магілёва прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя провадам зімы. 24 лютага вучні пачатковых класаў разам з кіраўнікамі ГПД наладзілі тэатралізаванае прадстаўленне са скамарохамі. Удзельнікамі гульняў, конкурсаў былі бацькі і дзеці. Усё гэта суправаджалася песнямі і жартамі.

25 лютага гулянне працягнулася: прайшоў масленічны кірмаш. Бацькі і дзеці разам прыгатавалі бліны і іншыя вырабы беларускай нацыянальнай кухні. Мерапрыемства працягнулася ў спартыўнай зале, дзе вучні 5 – 8 класаў дэманстравалі сваю хуткасць, трапнасць і сілу ў конкурсах. Завяршылася свята спальваннем Зімы. Са словамі “Да пабачэння, Зіма!” дзеці ўтварылі карагод, каб сустрэць ўсё добрае і светлае.

В. ЯШЧАНКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ВПК яслі-сад — сярэдняя школа № 44 Магілёва.