Падтрымаем нашых!

- 15:03Нам пішуць

Напярэдадні XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане вучні спартыўных класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка ўзялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Разам з камандай!”

Падтрымку беларускім алімпійцам выказалі вучні 5 “Г” і 6 “В”спартыўных класаў асабістымі перамогамі: 6 прызавых месцаў на абласных спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе, 7 лепшых вынікаў на раённых спаборніцтвах па лыжных гонках і біятлоне.

Юныя спартсмены імкнуцца да ўдасканалення свайго майстэрства і высокіх дасягненняў у спорце і вучобе. У сэрцы кожнага з іх — асаблівая любоў да спорту. Нездарма выхаванцы спартыўных класаў запалілі сімвалічнае сэрца ў знак любові і падтрымкі алімпійцам Беларусі. Вучні вераць у нашых спартсменаў і жадаюць ім, каб лыжы былі хуткія, вочы — трапныя, рукі — спрытныя, а сэрца — палаючае!

Алена БУСЬКО,
класны кіраўнік 5 “Г” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка.