Ператворым непатрэбнае ў карыснае

- 14:55Нам пішуць

Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, а таксама іх бацькі ўзялі ўдзел у праекце “Збяром непатрэбнае і ператворым у карыснае” (кіраўнік праекта — выхавальнік дашкольнай адукацыі Вольга Уладзіміраўна Лашкоўская).

На працягу двух тыдняў дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах па мэтазгоднасці другаснага выкарыстання бытавых і гаспадарчых адходаў.

Праект дазволіў кожнаму выхаванцу пабываць у ролі даследчыка, фатографа, журналіста, лабаранта. Падключыліся бацькі. Яны адказалі на пытанне дзіцей: “Як мы дома пазбаўляемся ад непатрэбных рэчаў?”, дапамаглі даведацца, адкуль да нас прыйшла папера.

У фінале праекта бацькі ўзялі ўдзел у выставе “Новае жыццё непатрэбных рэчаў”: было прапанавана прыдумаць і зрабіць разам з дзецьмі дапаможнікі на развіццё дробнай маторыкі з непрыдатнага матэрыялу для гульняў, падарунак з непрыдатнага матэрыялу.

Святлана УС,
загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава.