Рабі дабро!

- 13:00Нам пішуць

Мы любім навагоднія святы за тое, што яны дораць нам асаблівы настрой і непаўторную атмасферу.

Аднак галоўнае — гэта магчымасць адчуць цеплыню чалавечых сэрцаў, а таксама ахутаць дабрынёй і любоўю іншых. У гэтыя святочныя дні наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. 9 студзеня 2017 года загадчыца Галіна Мікалаеўна Ганчарова, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталля Мікалаеўна Гобарава, старшыня прафсаюзнага камітэта Вольга Мікалаеўна Іванова наведалі Круглянскі ЦКРНіР і падарылі дзецям падарункі і святочны настрой. Дабрачыннасць — гэта не толькі праява міласэрнасці, але і ўвага, клопат, дабрыня і пазітыўныя эмоцыі дзяцей.

Мы прапануем усім вам пра гэта НЕ ГАВАРЫЦЬ, А РАБІЦЬ. Чым больш аддасі, тым больш атрымаеш!

Галіна ГАНЧАРОВА,
загадчыца ясляў-сада № 7 Круглага Магілёўскай вобласці.

Рабі дабро

- 14:47Нам пішуць

Штомесяц у Драгічынскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры праходзіць пасяджэнне клуба “Падлетак”. Членамі клуба з’яўляюцца дзеці, схільныя да проціпраўных дзеянняў і ўчынкаў. На паседжанні клуба запрашаюцца супрацоўнікі органаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, пракуратуры, прадстаўнікі ГА БРСМ, аховы здароўя з мэтай арганізацыі комплекснай прафілактычнай работы, павышэння сацыяльнага інтэлекту непаўналетніх. 

Чарговае клубнае пасяджэнне, у рамках дабрачыннай акцыі “Рабі дабро іншым на карысць”, было арганізавана сумесна з супрацоўнікамі Драгічынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У рабоце клуба таксама прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку. Прымаючы да ўвагі няпросты лёс гэтых дзяцей, можна зразумець насцярожанасць у іх вачах, калі яны бачаць людзей у форме. Але літаральна за лічаныя хвіліны супрацоўнікі схілілі іх да сябе дзяцей і цалкам завалодалі ўвагай. І не дзіва, бо кожнаму малому хацелася б прымерыць бронежылет, ахоўны шлем, убачыць сапраўдны аўтамат Калашнікава і пісталет Макарава.

Госці расказалі, хто ж ён такі — супрацоўнік Дэпартамента аховы і з чым ён сутыкаецца, штодня заступаючы на службу. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб сродках сігналізацыі і важнасці іх ўсталявання не толькі ў банках і магазінах, але і ў прыватных кватэрах і гаражах. Падлеткі з цікавасцю слухалі расказ пра сімвал Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь — саву, пра задачы, якія штодня выконваюць супрацоўнікі аддзялення. Дзеці ўбачылі спецыяльныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры нясенні службы супрацоўнікамі. Арганізаваны майстар-клас па разборцы пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава, хуткасны экіпіроўцы бронекжылетам, прымяненні процігаза, выклікаў сярод членаў клуба жывую цікавасць, а таксама спаборніцкі азарт, калі падлеткі самі прымяралі жылет і ахоўны шлем, процігаз.

Поўная цішыня наступіла ў зале, калі міліцыянер-кінолаг прадэманстраваў, на што здольная сапраўдная службовы сабака — былі паказаны прыёмы службовай дрэсіроўкі. Было цікава даведацца аб прыёмах дрэсіроўкі і правілах догляду гадаванца, а таксама аб працоўных буднях службовага сабакі. Нямецкая аўчарка па мянушцы Глера бездакорна выканала ўсе каманды, вызначыла месцазнаходжанне схаваных прадметаў, чым прывяла юных гледачоў у захапленне. Дастаткова было зазірнуць у вочы, якія свяціліся радасцю і ўдзячнасцю, каб зразумець, што сустрэча атрымалася.

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы пазнаёмілі падлеткаў з правіламі паступлення ва ўстановы адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь. Не выключана, што хто-небудзь з вучняў у далейшым захоча звязаць свой лёс са службай у органах унутраных спраў.На заканчэнне сустрэчы госці парадавалі школьнікаў салодкімі падарункамі. Сюрпрызам стаў прагляд мультфільма ў 3D-фармаце “Ход канём”.

Людміла ГВАЗДОЎСКАЯ,
сацыяльны педагог Драгічынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.