Рэкламны ролік пра малую радзіму

- 15:39Нам пішуць

Сёлета гораду Дзятлава споўнілася 520 гадоў. У рамках святкавання знамянальнай даты выхаванцы старшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці хадзілі на экскурсіі, высаджвалі кветкі, наводзілі парадак на тэрыторыі ўстановы, выконвалі дыдактычныя гульнявыя заданні на інтэрактыўнай дошцы, удзельнічалі ў канцэртах, конкурсах, акцыях.

Ва ўсіх мерапрыемствах да Года малой радзімы ўдзельнічалі і выхаванцы 5-6 гадоў, якія знаходзяцца ў группе кароткачасовага знаходжання па падрыхтоўцы да школы ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне праграмна-метадычнага забяспечання адукацыйнага працэсу для груп кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.

І вось напрыканцы каляндарнага года мы з дзецьмі стварылі “Рэкламны ролік” пра родны горад праз сюжэтна-ролевую гульню “Турыстычнае агенцтва”.

Гэты ролік пад песню “Родны мой горад, любоў мая” выхаванцы, як турагенты, дэманстрыравалі першакласнікам, бацькам, педагагічным работнікам, на мерапрыемствах у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, на сыраробным заводзе.

Хутка, цікава, змястоўна, весела яны расказалі гасцям аб сваім горадзе.

Такія формы работы робяць адукацыйны працэс сучасным, што вельмі падабаецца дзецям і бацькам.

Алена КАПКОВІЧ,
выхавальніца ДЦРД № 2 Дзятлава.