Рыхтуемся стаць алімпійцамі

- 14:59Нам пішуць

Пад такой назвай у яслях-садзе № 2 Століна прайшла выстава фотаздымкаў, прымеркаваная да зімовых алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

У нашай дашкольнай установе вялікая ўвага ўдзяляецца алімпійскаму руху. З гэтай мэтай праводзяцца спартыўныя заняткі і святы. Тым не менш алімпіядная тэма выклікае ў дзяцей шмат пытанняў. Педагогі заўважылі, што малышам не хапае ведаў пра гісторыю і сімвалы міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Таму быў аформлены алімпійскі куток, дзе прадстаўлена галерэя сімвалаў, медалёў і талісманаў алімпійскіх гульняў розных гадоў. Матэрыялы кутка знаёмяць з відамі спорту зімовых і летніх алімпіяд, лепшымі спартсменамі Брэстчыны і краіны.

З нагоды зімовай алімпіяды ў Пхёнчхане педагогі правялі ў садку малыя зімовыя алімпійскія гульні. На іх было ўсё, як у дарослых, за выключэннем маштабу і дыстанцый. Талісманам нашых гульняў стала медзведзяня Умка.

Завяршыліся гульні выставай кандытарскіх вырабаў “Алімпійскія прысмакі”, прыгатаваных бацькамі выхаванцаў.

Ірына ЯРАШЭВІЧ,
загадчыца ясляў-сада № 2 Століна.