Садзіш дрэва — робіш унёсак у заўтра

- 15:03Нам пішуць

Навагрудчына не засталася ўбаку ад высакароднай справы аднаўлення лясоў. Па добрай традыцыі вучні Нягневіцкай сярэдняй школы арганізавалі высадку 4 тысяч саджанцаў хвойных парод дрэў на тэрыторыі Шчорсаўскага лясніцтва. Дзеці не толькі аказалі дапамогу ў пасадцы саджанцаў, але і пазнаёміліся на практыцы з працай лесаводаў, даведаліся, як прымнажаць і аберагаць нашы лясы.

Хочацца верыць, што кожны, пасадзіўшы некалькі саджанцаў, ніколі не будзе бяздумна знішчаць дрэвы або пакідаць вогнішчы. Пройдзе час — і зашумяць маладыя дрэвы. А праз некалькі дзесяцігоддзяў нашы дзеці з гонарам змогуць сказаць сваім нашчадкам, што калісьці зрабілі добрую справу — пасадзілі лес.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.