Сустрэча з майстрам

- 16:52Нам пішуць

Размова з цікавым чалавекам — гэта адкрыццё цэлага свету. Надзвычай пазнавальнай стала сустрэча выхаванцаў лагера працы і адпачынку на базе Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна з мясцовай жыхаркай Інай Сцяпанаўнай Горбач. Іна Сцяпанаўна доўгі час працавала ў дзіцячым садку. Цяпер на заслужаным адпачынку, але займае актыўную жыццёвую пазіцыю, цікавіцца гісторыяй роднага краю. Іна Сцяпанаўна расказала гісторыю ўзнікнення беларускай народнай лялькі, яе прызначэнне і паказала лялькі, зробленыя сваімі рукамі.

Юнакі і дзяўчаты з захапленнем слухалі жанчыну, задавалі шмат пытанняў. Напрыканцы майстрыха правяла віктарыну і самых кемлівых ўзнагародзіла падарункамі.

Валянціна ВЕЕЎНІК,
выхавальнік лагера працы і адпачынку на базе
Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.