Свята прыгажосці

- 15:54Нам пішуць

Цёпла і ўтульна было бабулям і матулям у Ялуцавіцкім дзіцячым садзе — пачатковай школе на чарговай сустрэчы, прысвечанай 8 Сакавіка.

Вучні падрыхтавалі для сваіх дарагіх і любых матуль не толькі цёплыя словы ўдзячнасці, але і самыя прыгожыя песні, танцы, вершы, інсцэніроўкі. Ніхто на свяце не сумаваў, бо не толькі матулі, але і бабулі кружыліся разам з дзецьмі ў вясёлым танцы.

Свята прайшло на хвалі добрага настрою, у шчырай сардэчнай атмасферы.

Марыя ГУРЫНА,
музычны кіраўнік Ялуцавіцкага ВПК дзіцячы сад — пачатковая школа.