Твой шлях — твой выбар

- 16:37Нам пішуць

Выбар прафесіі — адзін з галоўных жыццёвых выбараў, якія чалавек здзяйсняе ў юным узросце, бо, выбіраючы прафесію, выбірае і лад жыцця.

Разважаючы пра спецыяльнасць, многія падлеткі арыентуюцца толькі на асабістыя інтарэсы і схільнасці. Але пры гэтым не прымаюць да ўвагі той факт, што набор іх асабістых якасцей можа не адпавядаць патрабаванням абранай прафесіі. Дапамагчы падлетку прыняць правільнае рашэнне — задача ўстановы адукацыі.

Традыцыйна ў Пархімаўскім яслях-садзе — базавай школе праводзіцца тыдзень прафарыентацыі “Твой шлях — твой выбар”. Прафарыентацыйныя мерапрыемствы накіраваны на аказанне дапамогі старшакласнікам у выбары прафесіі ў адпаведнасці з іх асобаснымі асаблівасцямі і з арыентацыяй на маральную і матэрыяльную карысць ад абранай прафесіі ў будучыні. У рамках тыдня адбылася сустрэча з начальнікам аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама Ірынай Алегаўна Васільевай. Спецыяліст расказала навучэнцам аб занятасці насельніцтва раёна, развіцці і выкарыстанні працоўных рэсурсаў, сярэдняй заработнай плаце ў Бераставіцкім раёне за студзень 2018, прааналізавала ўзровень беспрацоўя ў рэспубліцы і ў раёне.

Летась у школе была арганізавана часовая працоўная занятасць для навучэнцаў, і старшакласнікі пацікавіліся магчымасцію папрацаваць у вольны ад вучобы час і сёлета.

Аксана АЎДЗІТОЎСКАЯ,
дырэктар Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы
Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.