У цесным супрацоўніцтве з бацькамі

- 15:19Нам пішуць

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне майстар-класаў бацькамі навучэнцаў Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна ў шосты школьны дзень.


“Каб свята атрымалася!” — пад такою назваю ў мінулую суботу адбыўся майстар-клас, падрыхтаваны напярэдадні свят Аленай Юр’еўнайБабаш, маці навучэнцаў Поразаўскай сярэдняй школы Алісы і Руслана.

Як падрыхтавацца да свята? Што неабходна зрабіць, каб яно ўдалося? Па-першае, стварыць добры настрой; па-другое, абавязкова напісаць пісьмо Дзядулю Марозу і, безумоўна, знаходзіцца ў гэты момант сярод блізкіх.

На выкананне гэтых умоў і было скіравана мерапрыемства. Гульні,віктарыны, конкурсы, стварэнне незвычайных навагодніх выцінанак, сумеснае складанне святочных пажаданняў. І ўсё гэта — у добразычлівай, сяброўскай атмасферы з непадробнымі шчырасцю, дзіцячымі ўсмешкамі і задавальненнем.

Усіх удзельнікаў сустрэчы чакалі салодкія прызы, падрыхтаваныя Аленай Юр’еўнай. Цяпер дзеці ведаюць, што патрэбна для таго, каб свята атрымалася!

З надыходзячымі Калядамі і Новым годам!

Наталля ЗДРАДОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 8 класа Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна.