Упусці ў сэрца дабрыню

- 16:23Нам пішуць

Пад такой назвай для выхаванцаў ясляў-сада № 3 Навагрудка прайшло мерапрыемства ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобаснай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.

Дзеці актыўна падключыліся да вырашэння прапанаваных праблемных сітуацый. Атрымалася сфарміраваць уяўленне пра свае магчымасці, пра каштоўнасць такіх асобасных якасцяў, як спагадлівасць, працавітасць, адказнасць, уменне дамовіцца.

Падчас сумеснай працы ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што дабрыня — адна з асноватворных маральных норм праваслаўных традыцый беларускага народа.

Алена САПЕГА,
загадчыца ясляў-сада № 3 Навагрудка.