Урокі асцярожнасці

- 14:59Нам пішуць

У рамках акцыі па пажарнай бяспецы “У цэнтры увагі — дзеці!” з выхаванцамі Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна праведзены шэраг заняткаў, а таксама адпрацаваны практычны план эвакуацыі.

У госці да выхаванцаў завітаў Нязнайка, які запрасіў у Школу пажарнай бяспекі: дзеці адгадвалі загадкі на пажарную тэматыку, замацавалі веды аб прычынах пажару, адпрацавалі навыкі выкліку пажарнай службы, гулялі ў гульні “Дапамажы пажарнаму патушыць агонь”, “Выберы прадмет, які спатрэбіцца пажарнаму”, праглядзелі навучальны фільм “Урокі асцярожнасці: агонь”, стваралі малюнкі на тэму “Я мару стаць пажарным”.

Вынікам правядзення акцыі стала сумесная работа па стварэнні лэпбука “Азбука пажарнай бяспекі”.

Ала ГІРЫС,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.