Восеньскія прыгоды ў Мінску

- 11:01Нам пішуць

Першы шосты школьны дзень пасля восеньскіх канікул навучэнцы 5—9 класаў Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна прысвяцілі цікаваму падарожжу: наведалі завод Coca-Cola ў Мінску і Музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта з агляднай экскурсіяй.

Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску.Пабываць на заводзе адной з 178 краін, якія вырабляюць легендарны напой “Coca-Cola”, — падзея незабыўная. Прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь” адкрылася ў Мінску ў студзені 1994 года. Падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй The Coca-Cola Company, пакаштавалі напоі, якія тут выпускаюцца, ацанілі складаны працэс іх вырабу. Таксама навучэнцы ўзялі ўдзел у тэматычнай віктарыне і атрымалі сувеніры з лагатыпам “Coca-Cola”.

Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску. Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску.Падчас наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта дзецям удалося пазнаёміцца з этапамі станаўлення фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне, алімпійскімі дасягненнямі; кожны змог убачыць узнагароды беларускіх спартсменаў, кубкі, спартыўны інвентар. У новай інтэрактыўнай музейнай экспазіцыі НАК Беларусі падлеткі змаглі выпрабаваць сваю трапнасць у электронным ціры, устанавілі новыя сусветныя рэкорды ў лёгкай атлетыцы ў сістэме Xbox Kinect.

Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску. Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску. Фота да матэрыялу: Восеньскія прыгоды ў Мінску.Вельмі ўразіла юных спартсменаў Зала алімпійскай славы, дзе прадстаўлены фатаграфіі ўсіх беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў.

Паездка атрымалася незабыўная, паабяцалі вярнуцца сюды яшчэ!

Алёна ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна,
Вікторыя ЛАЗАР,
кіраўнік экскурсіі.