Выгадуем лес

- 14:28Нам пішуць

Усім вядома, што лес — лёгкія планеты. Ён дае неабходны для жыцця кісларод. Па гэтай і шматлікіх іншых прычынах чалавек здаўна беражліва ставіцца да дрэў, стараецца азеляніць наваколле.

Наша краіна славіцца мноствам рэк, азёр і лясоў. Беларусы імкнуцца прымножыць і захаваць гэтыя запасы. Спондаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа не адстае ад усіх і актыўна дапамагае Спондаўскаму лясніцтву ў пасадцы лесу. За тыдзень, абвешчаны “Тыднем лесу”, навучэнцы і работнікі ўстановы адукацыі 6—11 класаў пасадзілі каля 7 гектараў лесу. Спыняцца на гэтым не збіраемся. Дапамога ў пасадцы лесу — штогадовая традыцыя, якую дзеці заўсёды чакаюць з нецярпеннем. Бачыць малады лес, пасаджаны ўласнымі рукамі, — неапісальнае шчасце і гонар.

Аляксандра ЗУЕВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Спондаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Астравецкага раёна.