Вывучаем родны край

- 16:39Нам пішуць

Апошні дзень мінулага навучальнага года быў абвешчаны ў нашай школе днём экскурсій і паходаў і прымеркаваны да Года малой радзімы. З мэтай культурнага выхавання і пашырэння краязнаўчых ведаў вучні 1—8 класаў адправіліся ў займальнае падарожжа.

Цікавай і пазнавальнай атрымалася экскурсія першакласнікаў у Пінск, дзе яны наведалі Палескі музей прыроды і прагуляліся на рачным катары. Не менш плённымі аказаліся і экскурсіі па памятных мясцінах роднага горада. Прадпрыемствы і арганізацыі Ганцавіччыны гасцінна сустракалі малодшых школьнікаў.

У лясныя гушчары адправіліся юныя аматары хайкінгу. Двухдзённыя паходы, у якіх удзельнічалі вучні 6—7 класаў з бацькамі, прынеслі шмат станоўчых эмоцый.

Вельмі цікава было і ў школе. Дзеці спаборнічалі ў квэст-гульні “Прывітанне, лета!”, якая праходзіла на школьным стадыёне і прышкольнай тэрыторыі. Вучні праходзілі 5 станцый з адзнакамі ў маршрутных лістах: пераадольвалі паласу перашкод, выконвалі інтэлектуальныя заданні, вызначалі лепшых юіраўцаў, правяралі вакальныя і мастацкія здольнасці. Сумаваць не было калі!

Наталля ЛІТВІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч.