Адной з важных задач устаноў адукацыі з’яўляецца гарантаванне бяспекі выхаванцаў і навучанне іх правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. У Церабяжоўскім яслях-садзе Столінскага раёна ўдзяляецца вялікая ўвага рабоце ў гэтым напрамку.
Надзвычай цікава ў дашкольнай установе прайшоў дзень грамадзянскай абароны з удзелам начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 17 Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.М.Грэчкі і медыцынскай сястры С.В.Кулік, якія правялі з дзецьмі гутаркі на тэму “Малышам — пра агонь”, “Нашы памочнікі і ворагі дома”, “Увага — незнаёмыя прадметы”, абыгралі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі сітуацыю “Як паводзіць сябе, калі…”. Падчас іх дашкольнікі замацоўвалі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, вывучалі асноўныя спосабы абароны ад іх, знаёміліся з вогнетушыцелем і прадметамі, з-за якіх можа ўзнікнуць пажар, вырашалі сітуацыйныя задачы, спаборнічалі ў знаходлівасці і кемлівасці. Напрыканцы ролевай гульні “Служба выратавання” В.М.Грэчка ўручыў выхаванцам пасведчанні юных ратавальнікаў за праяўленыя веды, уменні і навыкі па грамадзянскай абароне.
З педагогамі ясляў-сада Валянцін Міхайлавіч адпрацоўваў правілы карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны, а таксама правілы паводзін пры тэрарыстычных актах і надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Акрамя таго, В.М.Грэчка расказваў пра папярэджанне надзвычайных сітуацый і мінімізацыю наступстваў у выпадку іх узнікнення. Медсястра С.В.Кулік азнаёміла педагогаў з прыёмамі аказання першай медыцынскай дапамогі.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.






Настаўнікі другіх класаў разам з навучэнцамі аформілі стэнд, упрыгажэннем якога стала выява Матыкальскай СШ, як знака атрыманых ведаў.Таксама на стэндзе размясціліся фатаграфіі пажарных, медыкаў, міліцыянераў, супрацоўнікаў газавай службы, якія першамі ліквідуюць пажары, дапамагаюць пацярпеўшым. Урпрыгожыў стэнд і пажарны шчыт, на якім ёсць усе неабходныя прадметы для тушэння ўзгарання. На стэндзе размешчана шмат тэматычнага матэрыялу, які можна выкарыстоўваць не толькі на факультатыўных занятках па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, але і ў пазакласнай рабоце.



