Здароўе — не ўсё, але без здароўя — нішто

- 15:20Нам пішуць

Штогод, 7 красавіка, усё насельніцтва планеты святкуе Сусветны дзень здароўя. Здароўе — вялікая каштоўнасць кожнага чалавека. Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне здароўя дзяцей і фарміраванне здаровага ладу жыцця, важная роля належыць дням здароўя.

Святкаваць дзень здароўя стала добрай традыцыяй і ў яслях-садзе № 6 Навагрудка. Гэтым разам арганізавалі яго такім чынам, каб кожнае дзіця змагло праявіць моц, спрыт, хуткасць і кемлівасць.

Напярэдадні, 5 красавіка, дзеці разам з казачнымі героямі прэзентавалі выставу малюнкаў на тэму “Здаровы лад жыцця”. Вясёлыя клоўны Гразнулькін і Гантэлькін арганізавалі конкурсы і спаборніцтвы з удзелам дзяцей і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Падчас гульні героі свята расказвалі пра карысць прадуктаў харчавання і вітамінаў, як выконваць правілы гігіены, правільна харчавацца і апранацца, чаму не трэба баяцца ўрачоў. На прагулцы з выхаванцамі клоўны зладзілі рухомыя гульні.

Удзельнікі свята стараліся зацікавіць дзяцей, прыцягнуць да фізічных практыкаванняў, спорту.

Ларыса КАПЛЯ,
Валянціна КУЛЕШ,

кіраўнікі фізічнага выхавання ясляў-сада № 6 Наварудка.