Месячнік Чырвонага Крыжа прайшоў у Бакштаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе, мэтай якога было развіццё валанцёрскага руху, сацыяльная падтрымка адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прапаганда здаровага ладу жыцця.
Да актыўнага валанцёрства прыцягваюць навучэнцаў. Падчас інфармацыйнай сесіі 10-класнікаў азнаёмілі з гісторыяй стварэння, праграмамі і праектамі, інфармацыйным сайтам БТЧК. На працягу месячніка праводзіліся акцыя “Куфар дабра”: сабраны школьныя прылады, якія будуць перададзеныя ў Іўеўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, праведзена акцыя “Кінь нікацін — з’еш вітамін”, якая прысвячалася Сусветнаму дню без тытуню. Як альтэрнатыва тытуню работнікам установы адукацыі, навучэнцам, мясцовым жыхарам былі прапанаваны салодкія пачастункі.
Работа пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа не абмяжоўваецца месячнікам. На працягу навучальнага года валанцёры бралі ўдзел у многіх мерапрыемствах, акцыях. Так, у рамках дабрачыннай кампаніі “Елка жаданняў” быў арганізаваны збор навагодняга падарунка для Любы Аўдзевіч якая з’яўляецца інвалідам. Не застаюцца без увагі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас правядзення акцыі “Пачні дапамагаць вясной” была аказана гаспадарча-бытавая дапамога адзінокім жыхарам вёсак Бакшты і Старое Козінава.
Ірына РАШКЕВІЧ,
старшыня пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа
Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.