Гайдукевіч і Караткевіч падалі заяўкі на ўдзел у тэледэбатах

- 14:12Выбары 2015

У Белтэлерадыёкампанію 15 верасня паступілі дзве заяўкі на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі – Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

У эфіры “Беларусь 1” адзначалася, што ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК), тэледэбаты могуць адбыцца, калі аб жаданні ўдзельнічаць у іх заявілі мінімум два кандыдаты.
Як паведамлялася раней, тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць на тэлеканале “Беларусь 1” 3 кастрычніка, пачатак – у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 мінут эфірнага часу. Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, не пазней за 18 верасня павінен падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можна ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.