Шарстнёў: удзел у выбарах – гэта вялікае права грамадзяніна краіны

- 16:40Выбары 2015

Удзел у выбарах – гэта вялікае права грамадзяніна краіны. Такое меркаванне выказаў у Расонах журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

“Удзел у выбарах – гэта не столькі абавязак, колькі вялікае права грамадзяніна вызначаць будучае сваёй краіны”, – падкрэсліў губернатар. Даючы характарыстыку выбарчай кампаніі, Мікалай Шарстнёў адзначыў, што яна адрозніваецца ад папярэдніх большай дасведчанасцю грамадзян. “Цяпер людзі зусім іншыя – больш дасведчаныя, упэўненыя, з цвёрдай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй”, – канстатаваў кіраўнік вобласці.
Сам Мікалай Шарстнёў мае намер прагаласаваць 11 кастрычніка, і на гэта ёсць дзве прычыны. Першая – датэрмінова не атрымліваецца з прычыны занятасці, а другая – “хачу паўдзельнічаць у свяце, адчуць эмоцыі і настрой, з якімі людзі прыйдуць на выбары”, сказаў кіраўнік рэгіёна, падкрэсліўшы, што для яго важна быць у такі адказны дзень разам з народам.
У Расонах з удзелам губернатара было адкрыта пасля рэканструкцыі і капітальнага рамонту інфекцыйнае аддзяленне Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы.