Забяспечыць якасць падрыхтоўкі навуковых работнікаў

- 7:19Абмяркоўваем кодэкс разам

Віктар Ігаравіч Валасацікаў, начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі, расказвае нашым чытачам, якія змяненні будуць унесены ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі ў частцы пасляўніверсітэцкай адукацыі.

— Прапановы па ўдасканаленні структуры пасляўніверсітэцкай адукацыі сфарміраваны з улікам забеспячэння якасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі для інавацыйнай эканомікі нашай краіны і неабходнасці павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай сістэмы адукацыі ў міжнароднай прасторы.

Тыя змяненні, якія ўносяццца Міністэрствам адукацыі, заснаваны на нацыянальных падыходах, улічваюць назапашаны ў Рэспубліцы Беларусь станоўчы вопыт і традыцыі.

У адпаведнасці з гэтым, у частцы ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі прапанавана вызначыць аспірантуру (ад’юнктуру) як навукова-арыентаваную вышэйшую адукацыю, нацэленую перш-наперш на падрыхтоўку кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі) на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук. Захаваецца саіскальніцтва як форма падрыхтоўкі кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі).

Змест адукацыйнай праграмы аспірантуры (ад’юнктуры) прадугледжвае пашырэнне адукацыйнага кампанента, накіраванага на паглыбленне тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, фарміраванне не толькі прафесійных, але і ўніверсальных ведаў даследчыка. Увядзенне на ўзроўні навукова-арыентаванай прафесійнай адукацыі разам з узмацненнем навукова-даследчага складніка (падрыхтоўка кандыдацкай дысертацыі) адукацыйнага працэсу дазволіць падрыхтаваць выпускнікоў, якім будзе прысвоена кваліфікацыя “даследчык”, да займання новых пасад, што патрабуюць аналітычнага мыслення, вопыту правядзення самастойных даследаванняў, выканання інавацыйных функцый на працоўным месцы. Акрамя таго, адукацыйны складнік у змесце праграмы аспірантуры (ад’юнктуры) дазволіць больш якасна падрыхтаваць выпускнікоў і да выканання функцый выкладчыка ва ўстановах вышэйшай адукацыі; вызначыць месца выпускнікоў, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы аспірантуры (ад’юнктуры), на нацыянальным рынку працы і больш поўна выкарыстоўваць іх прафесійны патэнцыял для патрэб устойлівага развіцця галін эканомікі і сацыяльнай сферы краіны.

Што тычыцца дактарантуры, то яе мэта — правядзенне даследаванняў і падрыхтоўка доктарскай дысертацыі, што адносіцца да навуковай дзейнасці. Менавіта таму мяркуюцца змены ў адпаведным законе. Ствараюцца ўмовы, якія дазволяць стымуляваць падрыхтоўку доктарскіх дысертацый, каб чалавек мог цалкам засяродзіцца на гэтым.

Змяненні, якія плануецца ўнесці, не закрануць атэстацыю навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, захаваецца дзеючая сістэма прысуджэння вучоных ступеней “кандыдат навук” і “доктар навук”.

Падрыхтавала Ала КЛЮЙКО.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.